Беларуская мастачка перамагла на конкурсе моды з сукенкай з фота палітвязняў ФОТАФАКТ

Беларуская мастачка Яна Шостак перамагла ў XXIX польскім конкурсе Paszporty Polityki ў намінацыі візуальнае мастацтва.

19.01.2022 / 14:11

На конкурсе яна прадставіла сукенку, на якой, па яе словах, змешчаныя 1200 партрэтаў палітвязняў Беларусі.

Журы адзначыла талент беларускай мастачкі і ў прыцягненні ўвагі польскай і сусветнай грамадскасці да праблем Беларусі і бежанцаў. Яе вядомы перформанс называецца «Хвіліна крыку для Беларусі».

На цырымоніі ўзнагароджання Яна Шостак зачытала сімвалічны ліст сваякам палітвязняў і скончыла выступ хвілінай крыку для Беларусі: яе падтрымала ўся зала.

Зорка польскага фільма «Божае цела» закрычаў на поўны голас у Еўрапарламенце ў падтрымку Беларусі

Nashaniva.com