Брытанія адправіла Украіне 2000 адзінак супрацьтанкавай зброі

Вялікабрытанія адправіла Украіне 30 байцоў спецатрада і 2000 адзінак супрацьтанкавай зброі праз пагрозу ўварвання Расіі. Пастаўкі былі праведзеныя на працягу гэтага тыдня.

21.01.2022 / 10:25

Фота РБК-Украіна

Байцы палка рэйнджараў — часткі нядаўна сфармаванай Армейскай брыгады спецыяльных аперацый — вылецелі на ваенных самалётах, якія на працягу гэтага тыдня таксама адправілі ва Украіну каля 2000 супрацьтанкавых ракетных установак», — паведамляе РБК-Украіна.

30 байцоў Вайсковай брыгады спецыяльных аперацый Вялікабрытаніі прыбылі ва Украіну для падрыхтоўкі ўкраінскіх вайскоўцаў.

У прыватнасці, яны будуць вучыць вайскоўцаў, як карыстацца супрацьтанкавай зброяй.

Nashaniva.com