У лекцыйнай зале нямецкага Гейдэльбергскага ўніверсітэта была страляніна, ёсць параненыя 

Пра гэта паведаміла ў Твітары паліцыя горада Мангейма. У паведамленні гаворыцца, што паліцыя праводзіць маштабную спэцаперацыю ў суседнім з Мангеймам Гейдэльбергу. 

24.01.2022 / 19:41

Страляніна была адкрытая са зброі з доўгай руляй у лекцыйнай зале, некалькі чалавек былі параненыя. Нападнік, як мяркуецца, забіты.

Паліцыянты папрасілі грамадзян аб’язджаць раён здарэння, каб не перашкаджаць праезду машын хуткай дапамогі і ратавальнікаў.

Пазней стала вядома, што страляў 18-гадовы грамадзянін Германіі. А адзін з параненых памёр у шпіталі.

#Heidelberg - Großeinsatz #Neuenheimer Feld: Das ist bisher bekannt: Ein Einzeltäter verletzte mehrere Personen in einem Hörsaal mit einer Langwaffe.
Der Täter selbst ist tot.
Kollegen sind weiterhin mit starken Kräften vor Ort - wir informieren hier weiter! https://t.co/aovlQc99tl

— Polizei Mannheim (@PolizeiMannheim) January 24, 2022

Гейдэльбергскі ўніверсітэт працуе з 1386 года, гэта найстарэйшы ўніверсітэт у Германіі.

Nashaniva.com