НАН: Беларуская вакцына ад кавіду выпрацоўвае антыцелы не горш за сусветныя аналагі. Але ёсць нюанс

Старшыня прэзідыума Нацыянальнай Акадэміі навук Уладзімір Гусакоў заявіў, што прататып беларускай вакцыны супраць каранавіруса ўжо гатовы.

26.01.2022 / 11:46

Яна праходзіць этапы лабараторных даследаванняў і папярэднія даклінічныя выпрабаванні. 

Па словах Гусакова, вакцына бяспечная, добра пераносіцца, не выклікае пабочных з'яў і стымулюе выпрацоўку антыцелаў не горш за сусветныя аналагі. Яе адаптуюць пад усе штамы, якія будуць цыркуляваць на момант выхаду.

Але выпуск чакаецца не раней як праз паўтара года.

Nashaniva.com