Суд у Варшаве пастанавіў не выдаваць Сцяпана Пуцілу беларускім уладам 

Польская пракуратура сёння мусіла па законе разгледзець запыт беларускага боку аб экстрадыцыі заснавальніка самага папулярнага беларускага тэлеграм-канала Сцяпана Пуцілы і накіравала справу ў суд.

26.01.2022 / 14:25

Суд мусіў вызначыць, ці ёсць юрыдычныя падставы для выдачы Пуцілы Беларусі.

На радзіме блогера абвінавачваюць у арганізацыі масавых беспарадкаў, распальванні варажнечы і іншых злачынствах. Пуціла уключаны КДБ у спіс асоб, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці. 

Сам блогер быў упэўнены, што суд вынесе рашэнне на яго карысць, бо ён мае міжнародную абарону і статус палітычнага ўцекача ў Польшчы.

У выніку суд у Варшаве пастанавіў не выдаваць Сцяпана Пуцілу беларускім уладам. 

«Першае памкненне было — ехаць у Беларусь». Што рабіць, калі не можаш прыехаць на пахаванне блізкага

Nashaniva.com