Адвакат Соф'і Сапегі не прайшоў пераатэстацыю ў Мінюсце
Адзін з адвакатаў Соф'і Сапегі Аляксандр Філановіч паведаміў у Фэйсбуку, што больш не зможа працаваць па прафесіі.
26.01.2022 / 18:41
«Не прайшоў атэстацыю ў Мінюсце. Недастаткова кваліфікаваны. Цягам месяца спыняць ліцэнзію адваката»,
— напісаў Філановіч.
Яго падабаронная, грамадзянка Расіі Соф'я Сапега, затрыманая вясной мінулага года разам з Раманам Пратасевічам, абвінавачваецца па сямі артыкулах Крымінальнага кодэкса. Яе справа перададзена ў Гродзенскі абласны суд, але дата суда яшчэ не прызначаная.
Выпадак Філановіча не адзіны, за апошні год пазбаўленне ліцэнзій адвакатаў, якія займаюцца абаронай палітзняволеных, набыло масавы характар.