ЗША прыгразілі «так ці інакш» спыніць Nord Stream 2 з-за Украіны

У Дзярждэпе ўпэўненыя, што здолеюць спыніць «Паўночны паток — 2» у выпадку ўварвання Расіі ва Украіну. Раней аб санкцыях супраць газаправода казала кіраўнік МЗС Германіі.

28.01.2022 / 08:26

DPA

Злучаныя Штаты даб'юцца спынення газаправода «Паўночны паток 2», калі Расія нападзе на Украіну. Пра гэта, як паведамляе Reuters, заявіла намеснік дзяржсакратара ЗША Вікторыя Нуланд.

«Калі Расія ўварвецца ва Украіну, то, так ці інакш, «Паўночны паток 2» не запрацуе», — сказала яна.

Нуланд таксама выказала надзею, што Масква пасля вывучэння адказу ЗША на яе прапановы па бяспецы ў Еўропе вернецца за стол перамоваў.

Напярэдадні кіраўнік МЗС ФРГ Аналена Бербак, выступаючы ў Бундэстагу, паведаміла, што Берлін гатовы ўвесці санкцыі супраць расійскага газаправода «Паўночны паток — 2» у выпадку магчымага ўварвання Расіі ва Украіну. «На выпадак новай агрэсіі ў нас ёсць шырокі спектр адказаў, уключаючы адказы па «Паўночнана патоку — 2», — сказала Бербак.

«Так, мы заўсёды хочам дыялогу: хто размаўляе, той не страляе», — запэўніла кіраўнік МЗС. Аднак, па словах Бербак, Германія і яе саюзнікі «ясна далі зразумець, што аднаўленне ваенных дзеянняў супраць Украіны будзе мець сур'ёзныя наступствы для Расіі».

Чытайце таксама:

Аналена Бербак: Сярод мераў рэагавання на расійскую агрэсію разглядаюцца санкцыі ў дачыненні да «Паўночнага патока — 2»

Nashaniva.com