Затрымалі 7 тон кантрафактнага спірту. Яго хацелі прадаваць у Беларусі

26-гадовага гамяльчанін перавозіў сем тон кантрафакнтнай спіртазмяшчальнай вадкасці, кошт якой ацэньваецца ў 100 тысяч рублёў.

29.01.2022 / 11:33

Яго седлавы цягач спынілі аператыўнікі Гродзенскага УБЭП пад Жабінкай.

Паводле папярэдняй інфармацыі, кантрафакт прывезены з Расіі, яго планавалі рэалізаваць беларускім спажыўцам.

Праводзіцца праверка. Устанаўліваюцца іншыя асобы, якія маюць дачыненне да нелегальнага транзіту.

Nashaniva.com