З-за моцнага ветру на нядзелю аб'яўлены аранжавы ўзровень небяспекі

Цягам дня чакаюцца складаныя ўмовы надвор'я.

30.01.2022 / 09:33

На большай частцы тэрыторыі Беларусі будзе ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с, раніцай і днём месцамі 21-24 м/с.

Раніцай у многіх раёнах пройдзе моцны снег, у некаторых раёнах можа быць завіруха.

Nashaniva.com