Лукашэнка пахваліў губернатара Санкт-Пецярбурга за парадак. Пры ім горад патанае ў смецці і непрыбраным снезе

Сёння ў Мінск прыляцеў кіраўнік Санкт-Пецярбурга Аляксандр Бяглоў. Лукашэнка адзначыў, што той прывёў горад у парадак.

01.02.2022 / 13:06

— Я гэта заўважыў на свае вочы, калі быў у Піцеры. Я на верталёце ляцеў, усё відаць. Я не чакаў, што вы так сур'ёзна прыведзяце горад у парадак. Проста змяніўся горад на вачах. Прыемна паглядзець на сённяшні Піцер. Я думаю, што будзе яшчэ лепш, і мы гатовыя ў гэтым удзельнічаць.

Варта адзначыць, што ў апошні час у Санкт-Пецярбургу адзначаюцца маштабныя інфраструктурныя праблемы: пасля так званай «смеццевай рэформы» двары перапоўненыя смеццем, а вуліцы вельмі кепска прыбіраюцца ад снегу і лёду.

Сам Бяглоў лічыць крытыку «праплачанай інфармацыйнай кампаніяй» супраць сябе.

Nashaniva.com