Жыхара Лідскага раёна арыштавалі за БЧБ-сцяг на фасадзе прыватнага дома

Суд Лідскага раёна 8 студзеня разгледзеў справу жыхара аграгарадка Ёдкі, што ў Лідскім раёне.

01.02.2022 / 14:26

 На мужчыну склалі пратакол па арт. 24.23 КаАП (несанкцыянаванае пікетаванне) за «размяшчэнне БЧБ-сцяга на фасадзе прыватнага дома, а таксама на сваіх старонках ў «Аднакласніках» і «Інстаграме».

Сваю віну мужчына цалкам прызнаў.

Суддзя Уладзімір Федаровіч пакараў яго 15-сутачным арыштам.

Nashaniva.com