У Тайвані распрацавалі чып, які вызначае заражэнне каранавірусам усяго за тры хвіліны

Міністэрства навукі і тэхналогій Тайваня прадэманстравала чып, які вызначае заражэнне каранавірусам за тры хвіліны з дакладнасцю 96%. Прылада ўжо ўхваленая мясцовым рэгулятарам і паступіць у продаж у бліжэйшыя дні.

01.02.2022 / 20:06

Здымак ілюстрацыйны. Фота: olegbreslavtsev / depositphotos.com

Распрацоўшчыкі прылады расказалі, што біясэнсар сабраны на палявых транзістарах Bio-FEET, якія рэагуюць на канцэнтрацыю пэўных кіслот, прысутных у біялагічных матэрыялах заражанага чалавека. Па словах навукоўцаў, сэнсар умее выяўляць каранавірус нават падчас інкубацыйнага перыяду.

Раней паведамлялася, што прылады на чыпе тайваньскіх навукоўцаў ужо выкарыстоўваюцца ў ЗША і Паўднёвай Карэі, аднак хуткасць тэставання на COVID-19 складае там не менш за 5 хвілін.

Чытайце таксама:

У Паўднёвай Афрыцы выявілі новы каранавірус

Італьянскі студэнт запатэнтаваў маскі, якія мяняюць колер, калі іх больш нельга насіць

Nashaniva.com