Прэм'ер Латвіі носіць не проста гальштук, а аксесуар з незвычайным абярэгам ФОТАФАКТ

Латвійскі прэм'ер-міністр Крыш'яніс Карыньш на пратакольныя мерапрыемствы прыходзіць у няпростым гальштуку з абярэгам.

02.02.2022 / 16:39

Фота: прэс-службы ўрада Латвіі

Пра гэта стала вядома з публікацыі фірмы-вытворцы гэтага аксесуара, надзеленага, як паведамляецца, ахоўнай сілай.

Гальштук чырвонага колеру выраблены мясцовай кампаніяй Karels.

У дызайне выкарыстаны малюнак старадаўняга паганскага знака — месяцовага крыжа. У старажытнасці гэтаму знаку прыпісвалі ахоўную сілу.

«Можа, менавіта таму ўрад, якім так незадаволеныя жыхары краіны, усё яшчэ ля стырна?» — іранізуе Delfi.

Nashaniva.com