Гэтая краіна Еўропы таксама адмяняе каранавірусныя абмежаванні

Улады Аўстрыі адменяць частку звязаных з COVID-19 абмежаванняў з 5 сакавіка, заявіў канцлер Рэспублікі Карл Нехамер.

16.02.2022 / 16:34

Вена. Фота Сяргея Гудзіліна

«Напрыклад, больш не будзе ўсталяванай каменданцкай гадзіны закрыцця рэстаранаў, начныя ўстановы змогуць зноў адчыніцца. Стане магчымым праводзіць мерапрыемствы без абмежаванняў», — паведаміў канцлер на прэс-канферэнцыі ўрада.

З 19 лютага да моманту адмены большай часткі абмежаванняў будзе дзейнічаць змякчаны пакет каранавірусных мер. Цяпер непрышчэпленыя грамадзяне змогуць наведваць усе грамадскія месцы і мерапрыемствы пры наяўнасці адмоўнага выніку ПЛР-тэста або тэста на антыген да каранавіруса.

«Гэта азначае, што больш не будзе ніякіх правілаў пры наведванні грамадскіх месцаў, больш ніякага «зялёнага пашпарта», — дадаў кіраўнік Міністэрства аховы здароўя Аўстрыі Вольфганг Мюкштайн.

Раней пра адмену, або частковае зняцце абмежаванняў заявілі Швецыя, Данія, Фінляндыя, Літва.

Nashaniva.com