Мінздароўя: За суткі 7 919 выпадкаў кавіду

Мінздароўя паведамляе, што за мінулыя суткі зафіксавана 7 919 выпадкаў заражэння каранавірусам. Нагадаем, што антырэкорд быў у мінулую нядзелю — 8 921.

16.02.2022 / 16:49

За мінулыя суткі выпісаныя 1 978 пацыентаў.

З пачатку пандэміі былі зарэгістраваныя 851 636 чалавек са станоўчым тэстам на кавід. Выздаравелі 836 809.

За мінулыя суткі памерлі 17 чалавек (за ўвесь час 6 295), выканана 27 065 тэстаў. 

Nashaniva.com