Генпракуратура: За 2021 год мы скіравалі ў суды тры сотні пазоваў ад прызнанні інфармацыйнай прадукцыі экстрэмісцкай

Пракуроры Беларусі ў 2021 годзе накіравалі ў суд 8211 пазоваў, з іх 300 — аб прызнанні інфармацыйнай прадукцыі экстрэмісцкімі матэрыяламі, паведамляе прэс-служба Генпракуратуры. Гэтая лічба прагучала на калегіі Генпракуратуры, дзе падводзіліся вынікі 2021 года. 

17.02.2022 / 19:11

Фота з сайта Генпракуратуры.

Па словах генпракурора Беларусі Андрэя Шведа, у 2021 годзе злачынствы «экстрэмісцкай накіраванасці» сталі часцей здзяйсняцца ў інтэрнэце.

«60% ад колькасці зарэгістраваных у мінулым годзе злачынстваў былі здзейсненыя з выкарыстаннем інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій», — сказаў ён.

Тое, што гэта так, амаль кожны жыхар Беларусі мог адчуць на ўласным вопыце. За мінулы год суды па запытах пракуратуры і іншых сілавых структур прызналі ў той ці іншай форме «экстрэмісцкімі» ледзь не ўсе папулярныя незалежныя сайты, а таксама безліч тэлеграм-каналаў і іншых акаўнтаў у сацсетках. Таксама шмат судоў адбылося за пасты і каментары ў сацсетках. 

Nashaniva.com