Фільм загінулай беларускай рэжысёркі атрымаў узнагароду на кінафестывалі ў Бруселі

На Брусельскім фэсце незалежнага кіно ўзнагароду атрымаў фільм беларускай рэжысёркі Нікі Ніканавай «Generation 328». Ён быў адзначаны ў катэгорыі «Найлепшы кароткі дакументальны фільм». 

18.02.2022 / 18:23

Ніка Ніканава.

Фільм расказвае пра «Матчын рух 328» — аб'яднанне жанчын, чые дзеці атрымалі вялізныя турэмныя тэрміны па «наркатычным» 328-м артыкуле Крымінальнага кодэкса.

Большасць удзельніц руху «Маці 328» даводзяць, што іх дзяцей з дапамогай ускосных і няпэўных доказаў незаслужана асудзілі як распаўсюднікаў наркатычных рэчываў і ўдзельнікаў нейкіх арганізаваных груп, хаця яны былі ўсяго толькі спажыўцамі.

Сама Ніка Ніканава загінула ў ліпені 2019 года на Алясцы, куды адправілася ў вясельнае падарожжа. 24-гадовую дзяўчыну змыла патокам вады падчас пераправы праз раку.

Чытайце таксама:

Фільм загінулай беларускі Нікі Ніканавай атрымаў прыз Вудстокскага кінафэстывалю

На Алясцы трагічна загінула жонка актывіста Пятра Маркелава — у месцы смерці культавага амерыканскага бадзягі

Nashaniva.com