Памёр 19-гадовы салдат, паранены ў Гродзенскай вобласці

У адной з вайсковых часцей Гродзенскага гарнізона 19 лютага атрымаў раненне вайсковец. Ён памёр у шпіталі.

20.02.2022 / 00:36

Па даных следства, у выніку парушэння правілаў абыходжання са зброяй салдат тэрміновай службы атрымаў смяротнае раненне.

Следчымі праводзіцца агляд месца здарэння, плануецца прызначэнне экспертных даследаванняў.

Ці адбылося здарэнне падчас расійска-беларускіх вучэнняў, не паведамляецца.

Nashaniva.com