Мінздароўя: За суткі 7283 выпадкі каранавіруса

Мінздароўя паведамляе, што за мінулыя суткі зафіксавана 7283 выпадкі каранавіруса, а выпісаныя 1980 чалавек. Антырэкорд быў тыдзень таму — 8 921 выпадак.

20.02.2022 / 14:47

Агулам, з пачатку пандэміі, у Беларусі былі зарэгістраваныя 883 217 чалавек са станоўчым тэстам на кавід. Выздаравелі 869 256 пацыентаў.

За мінулыя суткі памерлі 13 чалавек (за ўвесь час 6 361), выканана 27 203 тэсты.

Nashaniva.com