Пуцін і Макрон дамовіліся аб сустрэчы кантактнай групы па Украіне як найхутчэй

Падчас тэлефонных перамоваў у нядзелю прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін і прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон дамовіліся арганізаваць сустрэчу трохбаковай кантактнай групы па Украіне «ў найбліжэйшыя гадзіны», перадае Reuters са спасылкай на паведамленне Елісейскага палаца.

20.02.2022 / 18:38

Удзельнікі сустрэчы, па звестках агенцтва, будуць абмяркоўваць спыненне агню на ўсходзе Украіны.

Радыё RFI піша, што сустрэчу, у якой будуць удзельнічаць прадстаўнікі Расіі, Украіны і АБСЕ, вырашана было арганізаваць «хутка, як гэта магчыма».

Чытайце таксама:

Сітуацыя вакол Украіны. Што адбываецца ў нядзелю, 20 лютага

Nashaniva.com