«Голас» хоча правесці перапіс беларусаў, што з'ехалі

Па розных ацэнках з Беларусі пасля выбараў 2020 года з'ехалі ад некалькіх дзясяткаў да некалькіх сотняў тысяч чалавек. Каб даведацца дакладную колькасць беларусаў, якія з'ехалі з краіны, платформа «Голас» аб'яўляе глабальны перапіс.

20.02.2022 / 22:51

Павел Лібер — стваральнік «Голасу». Фота Dev.by

На думку аўтараў платформы, гэта дазволіць не толькі зразумець рэальную колькасць беларусаў, якія з'ехалі з Беларусі за апошнія паўтара года, але таксама дапаможа палегчыць легалізацыю беларусаў у іншых краінах і стануць асновай для справаздач АБСЕ і іншых міжнародных інстытутаў.

Каб прыняць удзел у перапісу, пераходзіце ў @golosby_bot і адпраўляйце каманду /diaspora

Nashaniva.com