У Камянецкім раёне мужчына загінуў пад коламі мікрааўтобуса

ДТЗ з чалавечай ахвярай здарылася ўвечары 21 лютага ў Камянецкім раёне, паведамілі ў ДАІ.

22.02.2022 / 17:08

Паводле папярэдняй інфармацыі, 48-гадовы кіроўца мікрааўтобуса Volkswagen рухаўся па трасе Р85 Слонім — Высокае і на 133-м кіламетры дарогі наехаў на 58-гадовага мужчыну, які ішоў па праезнай частцы без святлоадбівальнага элемента.

Ад атрыманых траўмаў пешаход памёр на месцы здарэння. 

Nashaniva.com