Зяленскі адказаў на ўльтыматум Пуціна

Прэзідэнт Украіны адказаў на ўчорашні ультыматум прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна. Ён лічыць, што Кіеву патрэбныя тэрміновыя гарантыі бяспекі.

23.02.2022 / 16:53

Фота: «РБК-Украіна»

Па яго словах, архітэктура бяспекі ў Еўропе сама мае патрэбу ў бяспецы, піша «РБК-Украіна».

«Я б хацеў, каб у такім архітэктурным комплексе Украіну таксама ўбачылі. Не з'яўляецца сакрэтам, што Будапешцкі мемарандум не працуе. Мы дакладна разумеем, няма ілюзіі, што Украіны на сёння няма ні ў адным альянсе. Мы самі сябе абараняем. Пры падтрымцы партнёраў, але гінуць менавіта ўкраінцы. Таму Украіне патрэбныя гарантыі бяспекі, выразныя, канкрэтныя ўжо цяпер», — адзначыў Зяленскі.

Чытайце таксама:

«Для нашай краіны гэта немагчыма»: прэм'ер Украіны адмовіўся ад прыняцця умоў Пуціна

Nashaniva.com