Расійскія войскі захапілі Чарнобыльскую АЭС

УС Украіны страцілі кантроль над ЧАЭС. Пра гэта паведаміў дарадца кіраўніка АП Міхаіл Падаляк.

24.02.2022 / 20:49

Фота: depositphotos.com

«Пасля жорсткага бою наш кантроль над Чарнобыльскай пляцоўкай страчаны. Пасля абсалютна бессэнсоўнай атакі расіян на гэтым кірунку немагчыма казаць аб тым, што ЧАЭС у бяспецы. Гэта адна з сур'ёзных пагроз Еўропе сёння.

Ведаючы звычкі расіян, напэўна, яны ўжо рыхтуюць правакацыйныя рэчы на ЧАЭС. Або скарыстаюцца пашкоджаннямі, атрыманымі аб'ектамі падчас атакі, каб абвінаваціць у гэтым Украіну, або самі пашкодзяць гэтыя безумоўна небяспечныя аб'екты», — напісаў ён.

Больш навінаў па тэме у нашым АНЛАЙНЕ

Nashaniva.com