Нацбанк Украіны забараніў у краіне плацежныя карткі Расіі і Беларусі

Аплатныя карты, эмітаваныя банкамі Расіі і Беларусі, ад сёння не працуюць ва Украіне.

02.03.2022 / 18:39

Нацбанк Украіны забараніў:

— залічэнне сродкаў на рахункі кліентаў — фізічных асоб па пераводах, ініцыяваных з выкарыстаннем плацежных картак, эмітаваных банкамі Расіі і Беларусі;

— прыём ва Украіне плацежных картак, эмітаваных банкамі Расіі і Беларусі (уключаючы пераводы, ажыццяўленне разлікаў і выдачу наяўных).

«Фінансавая падтрымка ўзброенай агрэсіі супраць Украіны павінна быць спыненая. Карткі банкаў дзяржаў-агрэсараў не будуць працаваць ва Украіне, таксама вораг больш не зможа дасылаць на іх сродкі для тэрарыстаў і іх прыхільнікаў. Забарона прыёму карт банкаў Расіі і Беларусі з'яўляецца нашым чарговым крокам у фінансавай абароне Украіны», — падкрэсліў намеснік старшыні Нацыянальнага банка Украіны Аляксей Шабан. 

Некалькі дзён таму украінскія банкі заблакавалі рахункі беларусаў і расіян ва украінскіх банках

Nashaniva.com