Самалёты, якія бамбяць украінскія гарады, прылятаюць пераважна з Беларусі

Генштаб Украіны даў зводку па стану на 18.00 2 сакавіка. Паводле яе, з пачатку расійскага ўварвання па тэрыторыі Украіны было выпушчана 180 ракет.

02.03.2022 / 20:45

Пасля бамбавання на Кіеўшчыне. Фота: ДСНС.

Акрамя вайсковых аб'ектаў, ад гэтых ракет пацярпелі грамадзянская інфраструктура і жылыя кварталы населеных пунктаў.

Таксама за мінулыя суткі да трыццаці баявых самалётаў парушылі паветраную мяжу Украіны, пераважна з боку Беларусі. Яны бамбілі таксама і кварталы з мірным насельніцтвам.

Nashaniva.com