Затрымалі паэта і барда Георгія Станкевіча

Як расказала жонка затрыманага, міліцыянты прыйшлі з ператрусам з самай раніцы: паэт жыве ў Бешанковіцкім раёне. Патлумачылі, што ён нібыта размясціў у інтэрнэце выявы з забароненай экстрэмісцкай сімволікай.

04.03.2022 / 13:46

У хаце Станкевіча правялі ператрус, забралі тэлефон і камп'ютар. Шукалі і беларускую сімволіку, але нічога не знайшлі.

Незадоўга да затрымання Георгій казаў, што прэтэнзіі да яго могуць быць выкліканыя матэрыяламі пра вайну ва Украіне, якія ён размяшчаў на сваім сайце штодня. 1 сакавіка ён размясціў там адмысловы зварот да жыхароў Бешанковіцкага раёна і раённых уладаў, дзе заклікаў садзейнічаць спыненню вайны.

Nashaniva.com