На волю выйшаў герой мема пра «памідоры са смятанай» Анатоль Шалковіч

Герой мема пра «памідоры са смятанай» 65-гадовы інжынер Анатоль Шалковіч выйшаў на волю пасля чарговых 15 сутак арышту, піша Zerkalo.io.

05.03.2022 / 13:23

17 лютага Анатолю прысудзілі 15 сутак арышту за «непадпарадкаванне міліцыянтам»

Раней інжынер адсядзеў на Акрэсціна 60 сутак. Пасля «пакаянага відэа», якое апублікавала МУС, Шалковіч стаў папулярны. На ім Анатоль кажа: «Ну, мне заўжды падабалася спалучэнне белага і чырвонага колеру, калі так сказаць. У мяне жонка рыжанькая — гэта значыць, гэта белае з чырвоным. Я люблю памідоры са смятанай — гэта таксама белае з чырвоным».

Nashaniva.com