Расійскія захопнікі застрэлілі мэра Гастомеля 

Расійскія захопнікі забілі кіраўніка Гастомельскай абшчыны Юрыя Прыліпку і двух яго паплечнікаў, калі яны раздавалі людзям гуманітарную дапамогу.

07.03.2022 / 10:25

Пра гэта ў Фэйсбуку паведамляе Гастомельская пасялковая рада.

«Старшыня Гастомельской абшчыны Юрый Ільіч Прыліпка загінуў, раздаючы хлеб галодным і лекі хворым, суцяшаючы тых, хто ў горы і роспачы. За гэта яго разам з пабрацімамі Русланам Карпенкам і Іванам Зораем акупанты застрэлілі», — гаворыцца ў паведамленні.

Адзначаецца, што Прыліпка не павінен быў ісці пад кулі акупантаў, мог, як і сотні іншых, пераседзець у склепе, і ніхто б за гэта яго не папракнуў. «Але яго чакалі, на яго спадзяваліся, у яго верылі. І ён зрабіў свой выбар. Памёр за супольнасць, памёр за Гастомель, памёр, як герой. Вечная памяць і наша падзяка», — адзначылі ў пасялковай радзе.

Nashaniva.com