Сына і ўнука Сафіі Ратару затрымала СБУ пры спробе збегчы ў Малдову

Стала вядома, што 7 сакавіка на ўчастку ўкраінска-малдоўскай мяжы ля горада Магілёў-Падольскі ўкраінскімі памежнікамі была затрыманая група з дзевяці чалавек.

08.03.2022 / 09:50

Праваднік-малдаванін спрабаваў таемна пераправіць на лодцы праз мяжу восем украінцаў прызыўнога ўзросту. Сярод іх нечакана выявіліся Руслан і Анатоль Еўдакіменкі — сын і ўнук 74-гадовай спявачкі Сафіі Ратару.

Nashaniva.com