Расійскія ўлады прапанавалі ўводзіць знешняе кіраванне ў замежных кампаніях у выпадку спынення працы

Унясенне адпаведнага законапраекта ў Думу анансаваў віцэ-спікер ніжняй палаты парламента, чалец «Адзінай Расіі» Аляксандр Жукаў.

09.03.2022 / 17:08

Знешняе кіраванне прапануецца прымяняць паводле суда ў выпадку спынення дзейнасці— каб «папярэдзіць банкруцтва і захаваць працоўныя месцы». Уласнік зможа на працягу пяці дзён адмовіцца ад знешняга кіравання, вырашыўшы або аднавіць дзейнасць, або прадаць сваю долю.

У «Адзінай Расіі» такую ініцыятыву лічаць «першым крокам да нацыяналізацыі» маёмасці замежных кампаній, якія пакідаюць рынак. Раней нацыяналізаваць такія кампаніі прапаноўваў спікер генсавета ЕР Андрэй Турчак.

Nashaniva.com