Айцішніка Дзмітрыя Падрэза асудзілі на 7 гадоў калоніі за зліў звестак сілавікоў

Судовая калегія па крымінальных справах Мінскага гарадскога суда 15 сакавіка вынесла прысуд пра справе палітвязня, IT-спецыяліста Дзмітрыя Падрэза (). Мужчына быў затрыманы за перадачу звестак супрацоўнікаў сілавых ведамстваў тэлеграм-каналу «Чорная кніга Беларусі».

15.03.2022 / 19:17

Падрэза абвінавацілі адразу па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 3 арт. 130 (Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы), арт. 364 (Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў) і арт. 365 (Умяшанне ў дзейнасць супрацоўніка органаў унутраных спраў).

Суддзя Сяргей Хрыпач прысудзіў абвінавачанаму 7 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Таксама мужчына павінен выплаціць на карысць траіх пацярпелых, прозвішчы якіх пакуль невядомыя, 11000 рублёў.

Nashaniva.com