«Нам такіх дзяцей дакладна не трэба». Зяленскі сказаў, што Расія разбамбіла свае гістарычныя сувязі з Кіеўскай Руссю

У сваім чарговым відэазвароце прэзідэнт Украіны заявіў, што Расія сваімі бомбамі разбурыла гістарычныя сувязі з «маці гарадоў рускіх» Кіевам. «У акупантаў няма каранёў, няма памяці і няма душы. Расійскія войскі атакавалі Кіеў, атакавалі кіяўлян», — сказаў Зяленскі.

15.03.2022 / 20:03

 Пасля гэтага ён змяніў мову, звяртаючыся да расіян.

«Скажу вам па-руску. Гэта ў нашай сталіцы. У горадзе, пра які вы заўсёды казалі: «Маці гарадоў рускіх». У горадзе, які зрабіў нашыя народы гістарычнымі і які вы сёння бамбілі.

«Нам такіх дзяцей дакладна не трэба. Дзякуй».

Nashaniva.com