Расія скінула звышмоцную бомбу на драматычны тэатр у Марыупалі, у падвалах якога хаваліся сотні людзей
Ацаніць маштабы катастрофы пакуль немагчыма: у горадзе працягваюцца абстрэлы жылых кварталаў, паведамляе Марыупальская гарадская рада.
16.03.2022 / 19:45
Вядома, што пасля бамбардавання зруйнавалася цэнтральная частка будынка, а абломкамі заваліла ўваход у бамбасховішча.
Фота Марыупальскага драмтэатра пасля бамбавання.
Марыупальскі драмтэатр у мірны час. Фота: Вікіпедыя.