Выдавецтву «Янушкевіч» загадалі тэрмінова вызваліць офіс

«Нас «папрасілі» вызваліць офіс на Мар'еўскай, 7А цягам бліжэйшых трох дзён. Прычын, зразумела, нам не тлумачаць, прыкрываючыся таямнічай «острой необходимостью» ў нашых утульных кабінетах», — піша выдавецтва.

22.03.2022 / 12:10

Цяпер выдавецтва, якое, дарэчы, пераклала і выдала тры часткі гісторыі Гары Потэра на беларускай мове, ладзіць распродаж кніг, якія застаюцца ў офісе.

«Ёсць амаль увесь асартымент, прыходзьце, калі ласка, на месцы мы будзем рабіць зніжку», — дадаюць у выдавецтве.

Nashaniva.com