Цягнік з Мінска да Гомеля заменяць з «эканом-класа» на «бізнэс-клас»

З 4 красавіка на маршруце Мінск — Гомель замест цягніка міжрэгіянальных ліній эканом-класа № 647/648 будзе курсіраваць цягнік бізнэс-класа, які абслугоўваецца новымі электрацягнікамі ЭПМ у пяцівагонным выкананні, паведамляе прэс-служба БЧ.

22.03.2022 / 18:39

Цягнік будзе адпраўляцца з Мінска ў 17.24 і прыбываць у Гомель у 20.48. З Гомеля цягнік будзе адпраўляцца ў 7.28 і прыбываць у Мінск у 10.41. Час у шляху скароціцца на 57 і 74 хвіліны адпаведна. 

Акрамя таго, з 4 красавіка зменіцца час адпраўлення цягніка рэгіянальных ліній бізнэс-класа Мінск — Калінкавічы. Ён будзе адпраўляцца з Мінска на гадзіну раней — у 19.36, а прыбываць у Калінкавічы ў 23.27. 

Nashaniva.com