Байдэн збіраецца абвясціць новы пакет санкцый супраць Расіі ў чацвер

Пра намер Байдэна абвясціць у чацвер новы пакет санкцый супраць Расіі заявіў дарадца па нацыянальнай бяспецы ЗША Джэйк Саліван падчас прэс-брыфінгу ў Белым доме 22 сакавіка. 

22.03.2022 / 22:08

Джон Саліван падчас брыфінгу. Фота: AP.

Саліван анансаваў дзеянні, якія Злучаныя Штаты будуць рабіць сумесна з іншымі сусветнымі лідарамі падчас паездкі прэзідэнта ЗША Джо Байдэна ў Брусель у чацвер.

Што канкрэтна будзе ў новым пакеце санкцый, Саліван не сказаў. Але ў той жа час адзначыў: 

«Я скажу, што адным з ключавых элементаў будзе засяроджанне не толькі на дадаванні новых санкцый, але і на забеспячэнні сумесных намаганняў, накіраваных на барацьбу з парушэннем санкцый, на любой спробе любой краіны дапамагчы Расіі падарваць, аслабіць або абысці санкцыі».

Будуць і новыя санкцыі, дадаў Саліван, але «вялікая частка ўсяго гэтага тычыцца эфектыўнага выканання ранейшых, улічваючы ўрокі, якія мы вынеслі ў іншых абставінах, калі мы фактычна ўводзілі санкцыі супраць краін».

Байдэн мае намер далучыцца да сусветных лідараў на пазачарговым саміце НАТА ў чацвер, а таксама на пасяджэнні «Вялікай сямёркі» і Рады Еўропы.

Nashaniva.com