Крыніцы ў НАТА: Агульныя страты Расіі могуць дасягаць 30-40 тысяч чалавек

Карэспандэнт «Голаса Амерыкі» Джэф Сэлдзін са спасылкай на прадстаўніка НАТА, паведаміў, што страты расійскай арміі ва Украіне забітымі могуць складаць ад 7 да 15 тысяч чалавек, а агульныя страты з улікам параненых, зніклых без вестак і палонных — да 40 тысяч.

23.03.2022 / 20:19

Баец Нацыянальнай гвардыі Украіны аглядае пашкоджаную расійскую вайсковую машыну ў Харкаве. 16 сакавіка 2022 года. Фота: AP / Andrew Marienko.

Важна адзначыць, што гэтыя звесткі базуюцца на лічбах, якія дае ўкраінскі бок, а таксама па назіраннях прадстаўнікоў альянсу.

Таксама адзначаецца, што за месяц вайны Расія не дасягнула амаль ніводнай са сваіх мэтаў. Сэлдзін піша, што расійскія войскі спыніліся каля Кіева, Харкава і Чарнігава. На поўдні Украіны ў Расіі атрымалася лепш, але цана гэтых дасягненняў жудасная.

Nashaniva.com