У Пецярбургу мужчына расфарбаваў гаўбіцу ў колеры ўкраінскага сцяга. Яго арыштавалі

Яго падазраюць у вандалізме па матывах палітычнай і нацыянальнай нянавісці. Пра гэта паведамляе аб'яднаная прэс-служба судоў горада.

24.03.2022 / 08:31

Па версіі следства, на пачатку сакавіка мужчына расфарбаваў у блакітны і жоўты колеры дзве гаўбіцы Ваенна-гістарычнага музея артылерыі, дзейнічаючы «па матывах ідэалагічнай, палітычнай і нацыянальнай нянавісці да [расійскіх] вайскоўцаў», якія ўдзельнічаюць у ваенных дзеяннях ва Украіне.

Малады чалавек сам апублікаваў здымак расфарбаванай гаўбіцы ў сацсетках з тэкстам «Зброя занадта доўга глядзела на захад».

Калі мужчыну затрымалі, ён прызнаўся. Яго арыштавалі да 16 красавіка.

Nashaniva.com