Экранізацыя Пелевіна з удзелам рэпера Аксімірона не выйдзе ў расійскі пракат

Фільм «Ампір V», у якім зняўся расійскі рэпер Oxxxymiron, не выйдзе ў расійскі пракат 31 сакавіка. Пра гэта паведамляе «Зеркало» са спасылкай на «Кінопоіск».

25.03.2022 / 18:38

Прэм'еру адмянілі ці перанеслі, бо Міністэрства культуры Расіі не выдала фільму пракатнае пасведчанне.

«Ампір V» ‒ фэнтэзійная драма, экранізацыя рамана Віктара Пялевіна «Empire V». Гэты фільм ‒ адзін з нямногіх, якія планавалі паказаць у беларускім кінапракаце. Пасля пачатку вайны ва Украіне буйныя сусветныя кінастудыі адмовіліся працаваць з Расіяй, з-за чаго збяднеў рэпертуар і беларускіх кінатэатраў.

Да таго ж Пелевін ‒ адзін з самых папулярных расійскіх пісьменнікаў, у тым ліку і ў Беларусі. Як і рэпер Oxxxymiron — папулярны выканаўца, які, дарэчы, не падтрымаў расійскую агрэсію ва Украіне. 

Nashaniva.com