Байдэн на сустрэчы з украінскімі бежанцамі назваў Пуціна «мясніком». Крэмль тэрмінова адрэагаваў

Каля 10 мільёнаў украінцаў пакінулі свае дамы, ратуючыся ад расійскага нашэсця. 3,5 мільёна з іх выехала за межы Украіны. Сёння з імі сустрэўся прэзідэнт ЗША Байдэн.

26.03.2022 / 18:38

Байдэн наведаў пункт прыёму бежанцаў з Украіны на нацыянальным стадыёне Варшавы. Прэзідэнт пагутарыў з самімі бежанцамі, а таксама з валанцёрамі, якія дапамагаюць ім.

На пытанне аднаго з прысутных наконт таго, што ён думае пра Пуціна, Байдэн адказаў: «Ён мяснік. Вось што я думаю».

На гэта хутка адрэагаваў Крэмль.

«Новыя абразы ад Байдэна на адрас Пуціна яшчэ больш звужаюць акно магчымасцяў для наладжвання стасункаў РФ і ЗША. Дзіўна чуць абвінавачванні на адрас Пуціна ад Байдэна, які заклікаў бамбіць Югаславію і забіваць людзей», — заявіў Пяскоў.

Nashaniva.com