У «ЛНР» можа прайсці рэферэндум аб уваходжанні ў склад Расіі

Пра гэта паведаміў кіраўнік самаабвешчанай рэспублікі Леанід Пасечнік. Па яго словах, такі рэферэндум можа адбыцца ў бліжэйшы час, піша ТАСС.

27.03.2022 / 11:51

«Я думаю, што ў бліжэйшы час на тэрыторыі рэспублікі будзе праведзены рэферэндум, на якім народ рэалізуе сваё абсалютнае канстытуцыйнае права і выкажа сваё меркаванне з нагоды ўступлення ў РФ. Я чамусьці ўпэўнены, што гэта менавіта так і будзе», — паведаміў ён.

Праўда, пазней наконт гэтага паступіла супярэчлівая заява з Дзяржумы.

«Для правядзення рэферэндуму аб уваходжанні «ЛНР» у склад РФ цяпер неадпаведны час», — выказаўся дэпутат Дзярждумы Леанід Калашнікаў, піша ТАСС.

Nashaniva.com