«Новая газета» прыпыніла працу на ўсіх пляцоўках «да заканчэння спецаперацыі»

Рэдакцыя расійскай «Новай газеты» атрымала другое папярэджанне Раскамнагляду. У сувязі з гэтым яна прыпыніла працу на сайце, у сацсетках і на паперы да заканчэння «спецыяльнай аперацыі на тэрыторыі Украіны», гаворыцца на сайце novayagazeta.ru.

28.03.2022 / 15:43

Расійская «Новая газета» вядомая сваімі расследаваннямі, вострымі рэпартажамі. Яе рэдактар Дзмітрый Муратаў узнагароджаны Нобелеўскай прэміяй міру 2021 года.

Nashaniva.com