Польскія памежнікі паказалі, як цяпер выглядае плот на мяжы з Беларуссю

Польскія памежнікі паказалі ў сваім твітары плот, пабудаваны на мяжы з Беларуссю. Яны падкрэсліваюць, што дзякуючы плоту бяспека мяжы істотна ўзмоцненая.

30.03.2022 / 19:38

Польшча пачала будаваць 5-метровы плот на мяжы з Беларуссю ў канцы студзеня. Прычынай гэтага быў штучна інспіраваны рэжымам Лукашэнкі мігранцкі крызіс.

«Жалезную заслону» на мяжы з Беларуссю палякі ставяць на забетаніраваныя апоры, а сам плот зроблены са стальных канструкцый.

Усяго на беларуска-польскай мяжы польскія ўлады хочуць усталяваць 186 кіламетраў плота з 22 праходамі для сцежак дзікіх жывёл. Раней паведамлялася, што над 5-метровай секцыяй яшчэ нацягнуць калючы дрот.

Перыметр будуць маніторыць з дапамогай камер вонкавага назірання і датчыкаў руху. Яшчэ для памежнікаў побач з плотам паставяць дзяжурныя вышкі.

#bariera
Patrol funkcjonariuszy z #PodlaskiOSG wzdłuż granicy -, na odcinku gdzie powstaje bariera.
Bariera pomoże funkcjonariuszom Straży Granicznej w zapewnieniu szczelności granicy.#bezpieczeństwo #ochrona #granica pic.twitter.com/je5S5NejVT

— Straż Graniczna (@Straz_Graniczna) March 30, 2022

Nashaniva.com