Байдэн дапусціў, што Пуцін мог «самаізалявацца», а сваіх некаторых дарадцаў пасадзіць пад хатні арышт

Пра «самаізаляцыю» Пуціна прэзідэнт ЗША сказаў падчас прэс-канферэнцыі ў Белым доме, піша Guardian.

31.03.2022 / 22:35

Джо Байдэн

«Здаецца, ён самаізаляваўся. І ёсць некаторыя прыкметы таго, што ён звольніў або пасадзіў пад хатні арышт некаторых сваіх дарадцаў», — сказаў Байдэн.

Ён таксама заявіў, што няма відавочных доказаў таго, што Пуцін выводзіць расійскія войскі з Украіны.

«Я настроены трохі скептычна — гэта адкрытае пытанне, ці сапраўды ён адступае», — сказаў Байдэн.

Nashaniva.com