У Мінску затрыманы былы фігурант справы «Белага Легіёна» Сяргей Стрыбульскі

Праваабаронцам «Вясны» стала вядома, што перад 25 сакавіка ў Мінску затрыманы сябра руху «За Свабоду» і былы фігурант справы «Белага Легіёна» Сяргей Стрыбульскі.

01.04.2022 / 08:41

Цяпер ён утрымліваецца ў ІЧУ на Акрэсціна. Стрыбульскі атрымаў 15 сутак арышту. Па якім артыкуле, невядома

Стрыбульскі затрымліваўся восенню мінулага году, тады ў яго забралі тэхніку і «пратэсную» сімволіку.

У 2017 годзе Сяргея затрымлівалі ў межах гучнай справы «Белага Легіёна». Тады ён правёў за кратамі 99 дзён і быў вызвалены — справу закрылі за адсутнасцю складу злачынства.

Nashaniva.com