У Кіеве ад пачатку вайны пашкоджана амаль 250 будынкаў

У Кіеве з пачатку поўнамаштабнага ўварвання пашкоджаныя 154 жылыя дамы, 20 прыватных сядзіб, 27 садкоў і 44 школы.

02.04.2022 / 09:31

 Пра гэта паведаміла Кіеўская гарадская адміністрацыя.

«У сталіцы працуе група экспертаў, якія праводзяць ацэнку шкоды, нанесенай інфраструктуры горада, жылым дамам і прыватным сядзібам. У яе ўваходзяць будаўнікі, прадстаўнікі інстытутаў і эканамісты», — гаворыцца ў паведамленні.

Nashaniva.com