Украіну пакінулі больш за 4 мільёны чалавек

На 1 красавіка агульная колькасць уцекачоў з Украіны дасягала 4 млн 137 тысяч чалавек. За апошнія дні паток запаволіўся, канстатуе агенцтва ААН па справах бежанцаў.

02.04.2022 / 15:01

Фота: AP

Большасць уцекачоў выехала ў Польшчу — 2 млн 405 тысяч. З гэтай краіны многія адпраўляюцца ў іншыя дзяржавы, у тым ліку ў Нямеччыну. 

У Румынію з пачатку вайны адправілася амаль 630 тысяч бежанцаў, у Малдову — амаль 392 тысяч, у Венгрыю — амаль 380 тысяч, у Славакію — амаль 295 тысяч.

У Беларусь, па даных ААН, прыбылі 12 746 чалавек, у Расію — 350 632.

Nashaniva.com