Уначы ракетныя ўдары былі нанесеныя па Адэсе

Адэсу атакавалі з паветра. У некаторых раёнах зафіксаваныя пажары.

03.04.2022 / 08:36

Частка ракет збіта СПА. У горадзе бачны моцны дым.

Людзей просяць закрыць вокны і не перашкаджаць працаваць экстраным службам, паведаміў прадстаўнік Адэскай абласной ваеннай адміністрацыі Сяргей Братчук.

Па папярэдняй інфармацыі, ахвяр няма. Удары былі нанесеныя па аб'ектах крытычнай інфраструктуры.

Nashaniva.com