МЗС Германіі абвясціла аб масавай высылцы расійскіх дыпламатаў

Урад Германіі абвясціў непажаданымі асобамі значную колькасць супрацоўнікаў расійскай амбасады. Пра гэта гаворыцца ў заяве міністра замежных спраў ФРГ Аналены Бербак.

04.04.2022 / 19:42

Пасольства Расіі ў Берліне.

Падставай да высылкі расійскіх дыпламатаў сталі сведчанні аб масавых забойствах мірных жыхароў украінскага горада Буча і іншых прыгарадаў Кіева, дзе раней знаходзіліся расійскія вайскоўцы.

Паводле звестак часопіса Spiegel, агулам МЗС ФРГ абвясціў персонамі нон-грата 40 супрацоўнікаў амбасады Расійскай Федэрацым. Яны павінны пакінуць Берлін у найбліжэйшыя пяць дзён.

Nashaniva.com